~~META: title = Фарс &keywords = фарс &abstract = Што такое фарс? Сувязь Фарса і вадэвіля &iftrue = nan ~~ ====== Фарс ====== Фарс (ад франц. farce) — лёгкая [[слоўнік/камедыя|камедыя]], адзін з відаў народнага тэатральнага прадстаўлення ў часы сярэдневякоўя, у якім высмейваліся захопніцкія войны, а таксама адмоўныя з’явы жыцця, карыслівыя багацеі, прагныя і распусныя манахі, прадажныя суддзі і г. д. У пазнейшай літаратуры фарсам называюць невялікую бытавую камедыю, у якой прысутнічае [[слоўнік/буфанада|буфанадскі]], грубаваты камізм.\\ У асобных сваіх рысах фарс блізкі да [[слоўнік/вадэвіль|вадэвіля]]. Таму [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] назваў свой твор «[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-пінская-шляхта-93|Пінская шляхта]]» фарс-вадэвілем.