~~META: title = Фальклор &keywords = фальклор &abstract = Фальклор - старажытны від слоўнага мастацтва. Беларускі фальклор &iftrue = nan ~~ ====== Фальклор ====== Фальклор (ад англ. folklore - народная мудрасць) — вусна-паэтычная народная творчасць. Фальклор - самы старажытны від слоўнага мастацтва. У ім арганічна ўвасоблены народныя ідэалы і працоўны вопыт, глыбокі гуманізм, асобныя гістарычныя падзеі. Для фальклору характэрныя ананімнасць. калектыўнасць стварэння (удасканальвання). масавая вусная форма бытавання, шматжанравасць. нярэдка шматварыянтнасць. Карыстаецца мовай як празаічнай (казкі, легенды, [[слоўнік/паданне|паданні]], [[слоўнік/анекдот|анекдоты]]), так і вершаванай (песні, балады, прыпеўкі), я часам той і другой (асобныя [[слоўнік/замова|замовы]], [[слоўнік/прыказка|прыказкі]], прымаўкі).\\ Беларускі фальклор надзвычай багаты і своеасаблівы. У нас, напрыклад, амаль няма былін (як у рускіх) і дум (як ва ўкраінцаў), затое існуюць песні [[слоўнік/валачобныя-песні|валачобныя]], асеннія, талочныя, якіх няма не толькі ва ўсходніх, але, бадай, ва ўсіх славян. Надзвычай багаты беларускі казачны [[слоўнік/эпас|эпас]], корпус [[слоўнік/вясельныя-песні|вясельных песняў]]. Пра багацце беларускага фальклору сведчыць хаця б серыя "Беларуская народная творчасць": выпушчана ўжо каля 50 асобных тамоў. Адным толькі вясельным песням у гэтай серыі адведзена 5 вялікіх тамоў, па 2 - баладам, прыказкам і прымаўкам, чарадзейным казкам і гэтак далей.\\ Фальклор паўплываў ня станаўленне беларускай мастацкай літаратуры, уплывае на яе і зараз. У сваю чаргу, асобныя літаратурныя творы ці іх некаторыя кампаненты фалькларызуюцца, пераходзяць у ананімнае вуснае бытаванне. Фальклор лёг у аснову такіх твораў [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], як паэмы "[[творы/янка-купала/янка-купала-магіла-льва|Магіла льва]]", [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|"Бандароўна"]], [[творы/янка-купала/янка-купала-на-куццю|"На куццю"]]. З другога боку, асобныя творы песняра фалькларызаваліся. Так, яшчэ ў 30-я гг. яго "Алеся" была запісана на Украіне як народная песня са змененай назваю - "Гануся". Узаемаадносіны фальклору і літаратуры - надзвычай мнагастайныя і плённыя. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор]] * [[ibdc.ped>фальклорная-спадчына]]