Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:фалькларыстыка

Гэта старая версія дакумента!


Фалькларыстыка

Фалькларыстыка – навука пра народную паэтычную творчасць (фальклор) як неад’емную частку духоўнай культуры народа. Фалькларыстыка звязана з этнаграфіяй, літаратуразнаўствам, абрадамі і звычаямі, міфалогіяй і інш.
Задачы фалькларыстыкі:
- збіраць і выдаваць фальклорныя творы;
- даследаваць спецыфічныя рысы калектыўнай вуснай народнай творчасці, гістарычныя заканамернасці яе развіцця, праблемы паходжання фальклору, яго жанравыя асаблівасці, ідэйна-эстэтычныя і іншыя функцыі; даследаваць спалучэнне калектыўнага і асабістага ў творчай дзейнасці майстроў фальклору (сказіцеляў, казачнікаў, песеннікаў);
- высвятляць узаемасувязі фальклору і літаратуры, месца і ролю народнай творчасці ў народным побыце, у развіцці нацыянальнай культуры; высвятляць нацыянальную самабытнасць і ўзаемадзеянне вусна-паэтычнай творчасці розных народаў.
Глыбокае вывучэнне фальклору магчыма толькі ў працэсе яго вуснага бытавання, выканання. Таму збіральніцкія і даследчыцкія задачы фалькларыстыкі непадзельныя.


Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі – Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – 576 с.

слоўнік/фалькларыстыка.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki