~~META: title = Фалькларыстыка &keywords = фалькларыстыка &abstract = Што такое фалькларыстыка? Задачы фалькларыстыкі &iftrue = nan ~~ ====== Фалькларыстыка ====== Фалькларыстыка – навука пра народную паэтычную творчасць ([[слоўнік/фальклор|фальклор]]) як неад’емную частку духоўнай культуры народа. Фалькларыстыка звязана з этнаграфіяй, [[слоўнік/літаратуразнаўства|літаратуразнаўствам]], абрадамі і звычаямі, міфалогіяй і інш.\\ Задачы фалькларыстыкі:\\ - збіраць і выдаваць фальклорныя творы;\\ - даследаваць спецыфічныя рысы калектыўнай вуснай народнай творчасці, гістарычныя заканамернасці яе развіцця, праблемы паходжання фальклору, яго жанравыя асаблівасці, ідэйна-эстэтычныя і іншыя функцыі; даследаваць спалучэнне калектыўнага і асабістага ў творчай дзейнасці майстроў фальклору (сказіцеляў, казачнікаў, песеннікаў);\\ - высвятляць узаемасувязі фальклору і літаратуры, месца і ролю народнай творчасці ў народным побыце, у развіцці нацыянальнай культуры; высвятляць нацыянальную самабытнасць і ўзаемадзеянне вусна-паэтычнай творчасці розных народаў.\\ Глыбокае вывучэнне фальклору магчыма толькі ў працэсе яго вуснага бытавання, выканання. Таму збіральніцкія і даследчыцкія задачы фалькларыстыкі непадзельныя.\\ \\ \\ Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі – Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – 576 с.