~~META: title = Фабула &keywords = фабула &abstract = Фабула літаратурнага твора. Кампазіцыйныя прыёмы, заснованыя на фабуле &iftrue = nan ~~ ====== Фабула ====== Фабула (ад лац. fabula - байка, пераказ) — сціслы пераказ падзей, увасобленых у сюжэце твора, у іх часава-прычыннай паслядоўнасці. Сюжэт твора можа пачынацца не з [[слоўнік/экспазіцыя|экспазіцыі]] або [[слоўнік/завязка|завязкі]], а з [[слоўнік/кульмінацыя|кульмінацыі]], нават з [[слоўнік/развязка|развязкі]]. Апавяданне ў творы можа весціся не толькі ад імя аўтара, але і ад імя нейкага апавядальніка або персанажа, яно можа быць пададзена ў форме ўспамінаў, дзённікавых запісаў, ліставання і гэтак далей. Усе гэтыя сюжэтныя хады і кампазіцыйныя прыёмы засноўваюцца на фабуле, якую заўсёды можна разгарнуць у ланцуг паслядоўных і лагічных падзей.