~~META: title = Увасабленне &keywords = увасабленне &abstract = Што такое увасабленне? Прыклады увасаблення (персаніфікацыі) &iftrue = nan ~~ ====== Увасабленне ====== Увасабленне, або персаніфікацыя (ад лац. persona — асоба і facio — раблю), — разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні рэчам, прадметам, з'явам прыроды ўласцівасцей жывых істотаў.\\ Такое «ачалавечванне» навакольнай рэчаіснасці было ўласціва людзям старажытнасці на пачатковых стадыях іх развіцця. Гэта знайшло адлюстраванне ў фальклорных творах — [[слоўнік/казка|казках]], [[слоўнік/легенда|легендах]], [[слоўнік/байка|байках]] і г. д.\\ У сённяшняй паэзіі увасабленне — адзін з самых распаўсюджаных тропаў. Напрыклад: Як жнівень мэндлі звозіў,\\ Уцёршы пот з пакош,\\ Па садзе несла восень\\ Буйных антонаў кош.\\ (М. Лужанін. «Лявоніха»)\\ \\ Першы гром быў сёння ўночы.\\ Дождж да дня шумеў вясёла.\\ Ранак вытарашчыў вочы,\\ Як дзіця, глядзіць наўкола.\\ ([[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]]. «Свята зямлі») \\ Сучасныя беларускія паэты ў выкарыстанні ўвасаблення ў значнай ступені засноўваюцца на традыцыях [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], многія вершы якога цалкам пабудаваны на **разгорнутым увасабленні** («Хлеб», «[[творы/янка-купала/янка-купала-роднае-слова|Роднае слова]]», «Да сваіх думак», «Вясна», «Голад», «Восень» і інш.). Персаніфікаваны ў паэта і вобраз Беларусі, якой ён надаў чалавечыя рысы ([[творы/янка-купала/янка-купала-безназоўнае|«Безназоўнае»]]). У драматычнай паэме [[творы/янка-купала/янка-купала-адвечная-песня|«Адвечная песня»]] ўласцівасці чалавека нададзены такім абстрактным паняццям і з'явам, як жыццё, доля, бяда, голад, холад, асобным порам года (вясна, лета, восень, зіма).