~~META: title = Тэрцына &keywords = тэрцына &abstract = Што такое тэрцына? Прыклады выкарыстання тэрцыны ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Тэрцына ====== Тэрцына (італ. terzina, ад terza — трэцяя) — від верша, напісанага [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўямі]] з ланцужковай кампазіцыяй. Звычайна памер тэрцыны — пяцістопны [[слоўнік/ямб|ямб]]. Усе трохрадкоўі ў такім вершы звязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Тэрцына заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя.\\ Тэрцыну ўвёў у паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі сусветнавядомую «Боскую камедыю» (1307-1321). Спарадычна да тэрцыны звярталіся А. Пушкін («...В начале жизни школу помню я»), А. Блок («Песнь Ада»), Іван Франко ([[слоўнік/пралог|пралог]] да паэмы «Майсей»).\\ У беларускай паэзіі першы ўзор тэрцыны належыць Максіму Багдановічу (1913): Ёсць чары у забытым, старадаўным;\\ Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць\\ І жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —\\ \\ Мы любім час далёкі ўспамянуць,\\ Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,\\ Каб хоць душой у прошлым патануць.\\ \\ Таму вярнуўся я к рандо, санетам,\\ І бліснуў ярка верш пануры мой:\\ Як месяц зіхаціць адбітым светам, —\\ \\ Так вершы ззяюць даўняю красой! \\ Украінскі паэт Паўло Тычына напісаў тэрцынай тры вершы, прысвечаныя М. Кацюбінскаму.\\ Сучасная ўсходнеславянская, у тым ліку беларуская, паэзія да тэрцыны звяртаецца рэдка. Прыкладам тэрцыны (праўда, без заключнага радка) з'яўляецца верш К. Кірэенкі «Пасля навальніцы». Ёсць тэрцыны ў [[постаці/алесь-салавей|Алеся Салаўя]] («[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны|Восеньскія тэрцыны]]», «[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп|О не, ня цёмным воблакам шпакі...]]», «[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала|Мала]]»), [[постаці/рыгор-крушына|Рыгора Крушыны]] ([[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны|«Тэрцыны»]]), Максіма Танка («[[творы/максім-танк/максім-танк-ля-гэтых-сосен|Ля гэтых сосен]]»), [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-апошняя-песня-дантэ|«Апошняя песня Дантэ»]]), Янкі Сіпакова («[[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі|Тэрцыны пра наручнікі]]»), А. Грачанікава («Нам свецяць»), [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]] («[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-тэрцыны|Тэрцыны]]») і некаторых інш. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]]