~~META: title = Тэксталогія &keywords = тэксталогія &abstract = Тэксталогія як галіна літаратуразнаўства &iftrue = nan ~~ ====== Тэксталогія ====== Тэксталогія (ад лад. textus - тканіна, сувязь і грэч. logos - слова) — дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая вывучае гісторыю напісання літаратурнага твора з мэтай вызначэння канчатковага, так званага кананічнага, тэкста, вызваленага ад розных памылак і скажэнняў, дзеля яго выдання. **Кананічным** лічыцца тэкст аўтарскага белавога рукапісу, а калі яго няма - тэкст апошняй прыжыццёвай публікацыі твора.\\ Тэксталогія займаецца таксама праблемамі **датавання** (вызначэнне дакладных дат напісання і публікацыі твораў), [[слоўнік/атрыбуцыя|атрыбуцыі]] (устанаўленне аўтарства [[слоўнік/ананім|ананімных]] ці псеўданімных твораў), **каментавання** (стварэнне [[слоўнік/каментарый|каментарыя]] — больш ці менш пашыранага даведачнага апарата).\\ Асобныя тэарэтычныя і практычныя праблемы беларускай тэксталогіі абагульнены ў працах М. Мушынскага "Ад задумы да здзяйснення" (1965), Р. Гульман "Тэксталогія твораў [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]]" (1971), у зборніку "Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры" (1980) і інш.\\ Пошукі аўтараў ананімных паэм XIX стагоддзя увасоблены ў кнігах Г. Кісялёва "Загадка беларускай "Энеіды" (1971) і "Пошукі імя" (1978).\\ Расшыфраваць многія псеўданімы і крыптанімы беларускіх пісьменнікаў дапамагае "Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI-XX стст." Я. Саламевіча (1983).\\ Тэксталогія пры неабходнасці абапіраецца ня бібліяграфію, крыніцазнаўства, палеаграфію і іншыя навукі.