~~META: title = Трыпціх &keywords = трыпціх &abstract = Што такое трыпціх? Прыклады трыпціхаў &iftrue = nan ~~ ====== Трыпціх ====== Трыпціх — твор, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адной аўтарскай задумай.\\ Да такіх твораў адносяцца «Крым» і «Вёска» [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], «Трыпціх да паэтэс» і «Трыпціх калыханкі» Валянціны Коўтун, «Трыпціх Слова» [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]] і інш.\\ У трыпціх аб’ядналі санеты [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] («Наперад! ») і [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]] («[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гуманізм|Гуманізм]]»).