~~META: title = Трынаццаціскладовік &keywords = трынаццаціскладовік &abstract = Трынаццаціскладовік як від сілабічнага верша &iftrue = nan ~~ ====== Трынаццаціскладовік ====== Трынаццаціскладовік — адзін з найбольш распаўсюджаных (побач з адзінаццаціскладовікам) сілабічных вершаў у беларускай паэзіі XVI-XVIII стст.\\ У трынаццаціскладовіку пасля 7 склада стаяла [[слоўнік/цэзура|цэзура]]; як правіла, вершаваныя радкі канчаліся жаночымі [[слоўнік/клаўзула|клаўзуламі]]. Абумоўлена гэта было ўплывам польскай паэзіі і польскай мовы (націск у ёй пастаянны — на перадапошнім складзе ў слове), адкуль і прыйшоў да нас трынаццаціскладовік.\\ Карысталіся трынаццаціскладовікам А. Рымша, Л. Мамоніч, К. Філалет, [[творы/іншае/мялецій-сматрыцкі|Мялецій Сматрыцкі]], С. Собаль, [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяон Полацкі]] і інш. Дзякуючы Полацкаму трынаццаціскладовік трапіў у рускую паэзію і заняў там таксама дамінуючае становішча ажно да рэформы Традзьякоўскага-Ламаносава.\\ Вось, для прыкладу, адзін з трынаццаціскладовікаў Андрэя Рымшы (XVI ст.): Въсе можем своим оком лацно обачыти, Долъжыню и шырокость шнуром позначыти. И чоловека можем познати по твары, Если въ собе не маеть лишнее привары. Але где цнота собе обрала оселость, Там ростроп ест и мужьская смелость.