~~META: title = Трохскладовыя памеры &keywords = трохскладовы, памер, дактыль, амфібрахій, анапест &abstract = Трохскладовыя памеры (дактыль, амфібрахій, анапест). Прыклады ўжывання ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Трохскладовыя памеры ====== Трохскладовыя памеры — [[слоўнік/памер-вершаваны|памеры вершаваныя]], у аснове якіх — [[слоўнік/стапа|стопы]] [[слоўнік/дактыль|дактыля]], [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахія]] і [[слоўнік/анапест|анапеста]]. Ужываюцца ў паэзіі не так часта, як [[слоўнік/двухскладовыя-памеры|двухскладовыя памеры]]. У параўнанні з апошнімі ў іх радзей сустракаюцца пропускі схемных метрычных націскаў, аднак часцей з’яўляюцца звышсхемныя (пераважна ў анапесце на першым складзе) і [[слоўнік/цэзура|цэзуры]].\\ Колькасць стопаў у трохскладовых памерах вагаецца ад двух («Зімой у лесе» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], «Бывайце здаровы» А. Русака) да шасці («Urbi et orbi» [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], «[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры|Гекзаметры]]» [[постаці/алесь-салавей|Алеся Салаўя]]).\\ Найчасцей беларускія паэты звяртаюцца да трох- і чатырохстопных трохскладовых памераў. Вось, у прыватнасці, як па-рознаму гучаць адпаведна Д4, Ам4 і Ан4 у аднаго аўтара — [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]]: Годзе заходняй і ўсходняй культуры!\\ Для беларуса цана ім адна,\\ Ўсе вы, панове, аднакай натуры:\\ З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.\\ («Годзе!..»)\\ \\ Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,\\ Распетаю буду маліцца душой,\\ Каб чорныя хмары з мяцеліцаў шумамі\\ Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.\\ («[[творы/янка-купала/янка-купала-мая-малітва|Мая малітва]]»)\\ \\ Як я лесам іду, зважна думкі сную,\\ Аглядаю святую дубоў грамаду;\\ Там, як дома, сабе з пушчай песню пяю,\\ Зважна думкі сную, як я лесам іду.\\ («Як я полем іду…...»)\\ Да трохскладовых памераў адносяцца таксама і **трохскладовікі з пераменнай анакрузай** (Па3), у якіх нерэгулярная [[слоўнік/анакруза|анакруза]] абумоўлівае спарадычнае з’яўленне ў вершаваных радках то дактылічных, то амфібрахічных, то анапестычных стопаў, што выразна відазмяняе рытмічны малюнак верша. Вось як, напрыклад, мадыфікавалі анакрузы своеасаблівы [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметр]] Максіма Танка: З амфары гэтай даўно\\ Вінаградны сок выпілі госці.\\ П’яныя, потым разбілі яе.\\ Пенелопа\\ Вымела ўсе чарапкі\\ За парог свайго дому.\\ Цудам адзін ацалеў,\\ А на ім — цень музыкі з жалейкай.\\ І, хоць вякі прамінулі,\\ Мы чуем ізноў«Адысею». \\ Тут, як бачым, чаргуюцца стопы Д (1, 3, 5, 7, 9 радкі), Ан (2, 4, 6, 8 радкі) і Ам (10 радок). Прычым колькасць стопаў у радках самая розная — ад адной і да трох.\\ Рытма-інтанацыйны малюнак Па3 прыдаўся, у прыватнасці, для перадачы элегічнага настрою некаторым беларускім паэтам падчас Вялікай Айчыннай вайны — [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзю Куляшову]] («[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-брацкай-магілай|Над брацкай магілай]]», «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ліст-з-палону|Ліст з палону]]», «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады|Сцяг брыгады]]»), [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петрусю Броўку]] («[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-надзя-надзейка|Надзя-Надзейка]]», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі|Кастусь Каліноўскі]]»), Максіму Танку («Мы ў свой горад прыйшлі») і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/памер-вершаваны]] * [[слоўнік/двухскладовыя-памеры]]