~~META: title = Трохрадкоўе (тэрцэт) &keywords = Трохрадкоўе, тэрцэт &abstract = Трохрадкоўе (тэрцэт) як від страфы. Разнавіднасці і прыклады тэрцэтаў &iftrue = nan ~~ ====== Трохрадкоўе (тэрцэт) ====== Трохрадкоўе, або **тэрцэт** (італ. terzetto, ад лац. tertius — трэці), — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з трох радкоў.\\ Існуе некалькі яе разнавіднасцей: рыфмуюцца ўсе радкі (//ааа//), два радкі рыфмуюцца, адзін застаецца [[слоўнік/халасты-радок|халастым]] (//ааб, абб// ці, як у [[слоўнік/рытурнэль|рытурнэлі]], //аба//), радкі зусім не рыфмуюцца (//абв//). Прыклады гэтых відаў тэрцэтаў: Я — кропля вялікага творчага мора,\\ Я — іскра квяцістага полымя зораў,\\ Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў...\\ \\ Памру — не памрэ безупынная сіла,\\ Што думы пад неба да зорак насіла,\\ Што кіне вянок на нямую магілу.\\ ([[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]])\\ \\ Я не лічыў бы салдатам сябе,\\ Каб не гатоў быў прайсці\\ Праз няўдачы.\\ \\ Я не лічыў бы аратым сябе,\\ Каб першы град\\ Мог скасіць маю веру ў калоссе,\\ \\ І не лічыў бы паэтам сябе,\\ Каб кожны мой дзень\\ Не быў днём нараджэння.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]])\\ \\ У кожнага свае лясы і ластаўкі,\\ І песні, і жаночы голас ласкавы —\\ Яны мне найраднейшыя заўсёды.\\ \\ І зоркі нашы, і сцягі гарачыя\\ Вялікай перамогаю адзначаны —\\ Адданы ім я ўсюды і заўсёды.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]. «...Зямля мая то мяккая, то мулкая»)\\ Здараецца, у вершы асобныя трохрадкоўі спалучаюцца [[слоўнік/рыфма|рыфмай]]: Журавель дон-н ды дон-н\\ У студні дно\\ Паліцай.\\ \\ Неба слупамі-дымамі\\ Дамы падтрымалі —\\ Не зваліцца.\\ \\ Ружавашчокай бяглянкаю\\ Просіцца ў хату клямкаю\\ Раніца.\\ (А. Шушко. «Студзень») \\ Часам у вершы, напісаным трохрадкоўямі, ужываюцца адначасова розныя яго віды («...У ноч такую не выходзіць звер» С. Панізніка).\\ У выглядзе [[слоўнік/манастрафа|манастрафы]] трохрадкоўі сустракаюцца не часта ([[слоўнік/трохрадковік|трохрадковік]]). Часцей яны ўваходзяць у склад больш буйной вершаванай формы (напрыклад, [[слоўнік/санет|санета]]) або звязваюцца адно з другім ланцужковымі рыфмамі (у [[слоўнік/тэрцына|тэрцынах]], [[слоўнік/віланэль|віланэлі]]).\\ Арыгінальнымі верлібравымі трохрадкоўямі напісана паэма Я. Гучка «Галіна з дрэва Кастуся».\\ У беларускай паэзіі нярэдкія творы, у якіх два трохрадкоўя, графічна аддзеленыя, аб’ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары: Ціха па мяккай траве\\ Сінявокая ноч прахадзіла;\\ Ціха з заснуўшых палян\\ \\ Плыў у гару і знікаў,\\ Быццам дым сіняваты з кадзіла,\\ Рэдкі, прывідны туман.\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]])\\ \\ Непадкупны, светлы, чысты,\\ Ты прайшоў свой шлях цярністы,\\ Не схіліўшы галавы,\\ \\ І удумным, смелым словам\\ Ты нёс смерць ліхім намовам,\\ Брэд развейваў векавы.\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. «Памяці Караленкі»)