~~META: title = Трохрадковік &keywords = трохрадковік &abstract = Што такое трохрадковік? Ужыванне трохрадковіка ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Трохрадковік ====== Трохрадковік — верш, які складаецца з трох радкоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. У беларускай паэзіі сустракаецца рэдка. Напалі на мяне ветры,\\ А я, хоць і з такімі рукамі-ручышчамі,\\ Не змог ад іх, чуеце, абараніцца...\\ ([[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янка Сіпакоў]]. «Да пытання аб руках»)\\ \\ Чакаюць навальніцы хвоі —\\ а навальніца вызначыць абраных,\\ якія упадуць ад перуна.\\ ([[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алесь Разанаў]]) \\ Трохрадковікі, напісаныя [[слоўнік/верлібр|верлібрам]], — любімая форма Я. Гучка.\\ Сусветная паэзія ведае і надзвычай пашыраны від трохрадковіка. Гэта — японскія [[слоўнік/хоку-хайку|хоку (хайку)]].