~~META: title = Трагедыя &keywords = трагелыя &abstract = Трагедыя як адзін з відаў драмы &iftrue = nan ~~ ====== Трагедыя ====== Трагедыя (гр. tragoedia, літар. казліная песня) — адзін з відаў драмы, заснаваны ня непрымірымым, трагічным канфлікце паміж моцнай высакароднай асобай і абставінамі, якія не даюць мажлівасці ажыццявіць яе намеры. Трагедыя як правіла заканчваецца гібеллю галоўнага героя (герояў).\\ Зарадзіўшыся ў Старажытнай Грэцыі (творы Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда), сваёй дасканаласці дасягнула ў творчасці Шэкспіра ("Кароль Лір", "Рамэа і Джульета", "Атэла", "Гамлет"). Узоры рускай трагедыі — "Барыс Гадуноў" А. Пушкіна, "Навальніца" А. Астроўскага, "Смерць Івана Жахлівага" А. К. Талстога.\\ У беларускай літаратуры першыя трагедыі стварыў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] — філасофскую "[[творы/янка-купала/янка-купала-сон-на-кургане|Сон на кургане]]", сацыяльна-бытавую [[творы/янка-купала/янка-купала-раскіданае-гняздо-вельмі-сці|"Раскіданае гняздо"]]. Пасля яго да трагедыі звярталіся К. Губарэвіч ("Брэсцкая крэпасць"), [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кастусь-каліноўскі|"Кастусь Каліноўскі"]], [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-маці-ўрагану|"Маці ўрагану"]]), [[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]] ("Апошні шанц"), [[творы/алесь-петрашкевіч/алесь-петрашкевіч-гора-і-слава-русь-кіеў|Алесь Петрашкевіч ("Гора і слава")]], Аляксей Дудараў ([[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-князь-вітаўт|"Князь Вітаўт"]]). Часам у драматычных творах трагічныя [[слоўнік/калізія|калізіі]] спалучаюцца з камічным іх асэнсаваннем ([[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-трыбунал|"Трыбунал"]], [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-пагарэльцы-аналіз-твора|"Пагарэльцы"]] [[постаці/андрэй-макаёнак|Андрэя Макаёнка]]) або камедыйныя калізіі заканчваюцца трагічным фіналам ([[творы/янка-купала/янка-купала-тутэйшыя|"Тутэйшыя"]] Янкі Купалы, [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-зацюканы-апостал-аналіз-|"Зацюканы апостал" Андрэя Макаёнка]]). Жанр такіх твораў вызначаюць як [[слоўнік/трагікамедыя|трагікамедыю]].