~~META: title = Травесці &keywords = травесці, Энеіда &abstract = Што такое травесці? Прыклады травесційнай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Травесці ====== Травесці (ад італ. travestire — пераапранаць) — жартоўная паэзія, заснаваная на парадыраванні высокіх узораў літаратуры. Часцей за ўсё аб’ектам парадыравання былі творы антычнай паэзіі (паэма Вергілія «Энеіда»).\\ У травесційнай паэзіі адбываецца зніжэнне высокіх герояў шляхам своеасаблівага іх «пераапранання», гэта значыць паказу іх у неўласцівых, чужых ім умовах простанароднага жыцця і побыту. Прыкладам можа быць беларуская «[[творы/іншае/вікенцій-равінскі-энеіда-навыварат|Энеіда навыварат]]». Аднак у гэтай паэме разам з травесціраваннем антычных багоў і герояў выяўляюцца выразныя адзнакі грамадскай [[слоўнік/сатыра|сатыры]] на сучасныя аўтару адмоўныя з’явы жыцця. Таму «Энеіду навыварат» называюць не проста травесційнай (жартоўнай), а парадыйна-сатырычнай паэмай.\\ Гл. таксама [[слоўнік/бурлеска|Бурлеска]].