~~META: title = Таўталогія &keywords = таўталогія &abstract = Што такое таўталогія? Прыклады таўталогіі &iftrue = nan ~~ ====== Таўталогія ====== Таўталогія ( ад грэч. tauto — тое самае і logos — слова) — паўтарэнне ў вершаваным творы блізказначных слоў або выразаў. Напрыклад: Ці свет, ці світае,\\ Ці на зоры займае? Таўталогія звяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасць [[слоўнік/вершаваная-мова|вершаванай мовы]], надаць ёй большую эмацыянальнасць.\\ Асабліва часта таўталогія ўжываецца ў народнай паэзіі: Свякроў нявехны жадом жадала,\\ Жадом жадала ды пытом пытала,\\ Па ўсіх варотах стражы стаўляла.\\ Перапёлка-ластаўка,\\ Дзе лета летавала?\\ Дзе лета летавала,\\ Дзе будзеш зіму зімаваці? \\ У пісьмовай паэзіі таўталогія ужываецца значна радзей: Думай думкі, што чыніці\\ У бядзе паганай...\\ ([[постаці/янка-купала|Янка Купала.]] [[творы/янка-купала/янка-купала-бандароўна|«Бандароўна»]]) \\ Ужытая недарэчы таўталогія можа збедніць выказванне, абясцэніць так званую «паэтычную інфармацыю». Ужыванне адных і тых жа слоў у канцы вершаваных радкоў вядзе да ўзнікнення таўталагічнай рыфмы.\\ Часам таўталогію называюць **плеаназмам**.