Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:танка

Гэта старая версія дакумента!


Танка

Танка — манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах танка па пяць складоў, у астатніх — па сем.
Лаканічнасць танка ў многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Для танка, як і для хоку, характэрна шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне мастацкай дэталі. Танка звычайна становіцца зразумелай у кантэксце паэтычнай і культурнай традыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы, своеасаблівых умоў жыцця японскага народа.
Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца XІX — пачатку XX ст. Ісікава Такубоку.
Першыя танка у беларускай паэзіі з’ явіліся ў 1915 г. дзякуючы Максіму Багдановічу. Паэт дакладна імітаваў асаблівасці гэтай манастрафы (у тым ліку і колькасць складоў у радках):

Ах, як спявае
Сінявокая птушка
Ў муках кахання.
Сціхні, птушачка, сціхні,
Каб не тамілася я.
Усё знікае
І следу нат не кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Развеяны вятрыскам.


Кніжку «Высакосны год» (2004), цалкам складзеную з хоку і танка, выдаў У. Сіўчыкаў.

Ёсць танкі ў Янкі Золака («Танкі»), Рыгора Крушыны («Японскія танкі»)

l>

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-японскія-танкі
  • янка-золак/янка-золак-танкі
слоўнік/танка.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki