~~META: title = Танка &keywords = танка &abstract = Што такое танка? Ужыванне танка ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Танка ====== Танка — манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах танка па пяць складоў, у астатніх — па сем.\\ Лаканічнасць танка ў многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Для танка, як і для [[слоўнік/хоку-хайку|хоку]], характэрна шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны [[слоўнік/падтэкст|падтэкст]], шырокае выкарыстанне [[слоўнік/дэталь-мастацкая|мастацкай дэталі]]. Танка звычайна становіцца зразумелай у кантэксце паэтычнай і культурнай традыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы, своеасаблівых умоў жыцця японскага народа.\\ Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца XІX — пачатку XX ст. Ісікава Такубоку.\\ Першыя танка у беларускай паэзіі з’ явіліся ў 1915 г. дзякуючы [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіму Багдановічу]]. Паэт дакладна імітаваў асаблівасці гэтай [[слоўнік/манастрафа|манастрафы]] (у тым ліку і колькасць складоў у радках): Ах, як спявае\\ Сінявокая птушка\\ Ў муках кахання.\\ Сціхні, птушачка, сціхні,\\ Каб не тамілася я.\\ Усё знікае\\ І следу нат не кіне,\\ Як шэры попел\\ Ад чорнага агнішча,\\ Развеяны вятрыскам. \\ Кніжку «Высакосны год» (2004), цалкам складзеную з хоку і танка, выдаў У. Сіўчыкаў. Ёсць танкі ў [[творы/янка-золак/творчасць-янкі-золака|Янкі Золака]] ("[[творы/янка-золак/янка-золак-танкі|Танкі]]"), [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]] ("[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-японскія-танкі|Японскія танкі]]") l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-японскія-танкі]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-танкі]]