~~META: title = Тактавік &keywords = тактавік &abstract = Што такое тактавік? Прыклады тактавіка ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Тактавік ====== Тактавік — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0-1-2 ці (часцей) 1-2-3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб'ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі ня сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж [[слоўнік/дольнік|дольнікам]] і [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш|акцэнтным вершам]].\\ У беларускую паэзію тактавік увялі ў пачатку ХХ ст. [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] і [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]]. Вось чатырохіктны тактавік Янкі Купалы ("[[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх|Да зямлі прадзедаў маіх]]", 1912): Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,\\ Не патраплю нічога жалець на свеце,\\ Ня свет цэлы гатоў твой прыгон апеці\\ I ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.\\ \\ Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці\\ I карону сплесці з сонца, зор залатых, -\\ Ня цябе карону ўзлажыць, каб хоць ня міг\\ Заяснела ты ў цяжка дабытым цвеце.\\ Максім Багдановіч пакінуў узоры трохіктнага тактавіка ("Русалка") і чатырохіктнага ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-хмурыя-цёмныя-гудзяць-|Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі...]]"). Арыгінальны тактавік ёсць у [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] (верш "Маўклівая малітва"): Моляцца белыя, жоўтыя, чорныя,\\ Адпрасаваныя, самавітыя.\\ Усе такія вучоныя.\\ Усе такія хітрыя.\\ \\ Маліцеся, дыпламаты, маліцеся\\ Хрысту, Алаху ці Будзе.\\ А потым богу свайму пахваліцеся,\\ Што мір на планеце будзе. \\ Тут у другім радку першай страфы і першым радку другой страфы ажно па чатыры міжнаціскныя інтэрвалы. У цэлым верш — трохіктны тактавік, але ёсць і адступленні: у першым радку першай і ў трэцім радку другой страфы колькасць моцных націскаў дасягае чатырох, а другі радок першай страфы мае ўсяго два [[слоўнік/ікт|ікты]].\\ Сучасныя беларускія паэты да тактавіка звяртаюцца не часта. Арыгінальны шасцііктны тактавік ёсць, напрыклад, у Р. Семашкевіча: Сонца зайшло. Туман клубіцца. Сціхла дарога.\\ Рукі раскінь, лёгшы ня сене. Ды адпачынь, нябога.\\ Жарам зялёным і ляскай лугоў мурожных\\ Вее ад вечнасці стрэх. Ты не сумуй, падарожны.\\ Будзе другі вандроўнік музыку далечы слухаць.\\ Счэзне тваё, настане другое. Мацуйся духам.