Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:сіцыліяна

Гэта старая версія дакумента!


Сіцыліяна

Сіцыліяна (ад італ. sіcіlіana — сіцылійская) — від васьмірадковага верша, а таксама страфа з рыфмоўкай аБаБаБаБ. Узнікла ў народнай паэзіі жыхароў вострава Сіцылія (адсюль і назва), затым перайшла ў агульнаітальянскую вершатворчасць.
Галоўнае ў сіцыліяне — чацвярныя сугуччы, таму радкі часам могуць рыфмавацца некалькі інакш: аББаБааБ, аБаББааБ ці, як у вершы Якуба Коласа «Беларусі пад Польшчай (да 10-й гадавіны Савецкай Беларусі)», — АббАббАА:

Спраўляем свята мы тут сёння,
Свята з свят,
На новы лад.
А ты, край любы Наднямоння,
Родны брат,
Чаму не рад?
Чаму глядзіш, як пастаронні?
Між намі цёмнае прадонне…

слоўнік/сіцыліяна.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki