~~META: title = Сіцыліяна &keywords = сіцыліяна &abstract = Від верша сіцыліяна і яго асабліваці &iftrue = nan ~~ ====== Сіцыліяна ====== Сіцыліяна (ад італ. sіcіlіana — сіцылійская) — від васьмірадковага верша, а таксама [[слоўнік/страфа|страфа]] з рыфмоўкай аБаБаБаБ. Узнікла ў народнай паэзіі жыхароў вострава Сіцылія (адсюль і назва), затым перайшла ў агульнаітальянскую вершатворчасць.\\ Галоўнае ў сіцыліяне — чацвярныя сугуччы, таму радкі часам могуць рыфмавацца некалькі інакш: аББаБааБ, аБаББааБ ці, як у вершы [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «Беларусі пад Польшчай (да 10-й гадавіны Савецкай Беларусі)», — АббАббАА: Спраўляем свята мы тут сёння,\\ Свята з свят,\\ На новы лад.\\ А ты, край любы Наднямоння,\\ Родны брат,\\ Чаму не рад?\\ Чаму глядзіш, як пастаронні?\\ Між намі цёмнае прадонне...\\