~~META: title = Сінярэза &keywords = сінярэза &abstract = Сінярэза - зліццё двух кароткіх складоў у адзін доўгі &iftrue = nan ~~ ====== Сінярэза ====== Сінярэза (ад грэч. synairsis — з’яднанне, сцісканне) — у [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай]] сістэме вершавання зліццё двух кароткіх складоў у адзін доўгі.\\ У беларускай [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-тоніцы]] гэты тэрмін абазначае з’яву, калі, дзеля захавання [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаванага памеру]], два галосныя, што стаяць побач, вымаўляюцца як адзін або злучнік і ператвараецца ў й, ці прыназоўнік у скарачаецца нават пасля зычнага і ў пачатку радкоў. Напрыклад: Скажыце мне, а за каго йны [яны]...\\ ([[постаці/янка-купала|Янка Купала]]. «Там...»)\\ \\ А там застыла яснасць даляў чыстых\\ Над цёмнай рунню й чорнай цаліной.\\ ([[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]]. «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-восень|Восень]]»)\\ \\ Вясной, ў сяўбу, гарачым часам,\\ Ўстаюць на вёсцы з сонцам разам.\\ ([[постаці/язэп-пушча|Язэп Пушча]]. «[[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба|Сяўба]]») \\ Злоўжыванне сінярэзай (гэта, у прыватнасці, заўважаецца ў паэзіі Язэпа Пушчы апошняга перыяду) шкодзіць мастацкай дасканаласці паэтычных твораў.\\ Як сінярэзу трэба ўспрымаць ужыванне ў вершаванай мове некаторых скарочаных словаформ (мо— замест можа, шчэ — замест яшчэ, трэ — замест трэба і г. д.). Параўн.: [[слоўнік/дыярэза|дыярэза]].