~~META: title = Сінонімы &keywords = сінонім &abstract = Што такое сінонімы? Прыклады сінонімаў &iftrue = nan ~~ ====== Сінонімы ====== Сінонімы (грэч. synonymos — аднайменны) — словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя ці блізкія па значэнні.\\ Сінанімічныя словы розняцца адценнем значэння ці стылістычнай афарбоўкай або тым і другім адначасова. Дзякуючы сінонімам [[слоўнік/аўтар|аўтары]] пазбягаюць лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадаюць неабходнае сэнсавае адценне, [[слоўнік/інтанацыя|інтанацыю]].\\ Так, [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] у вершаванай аповесці «[[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-быліцы-расказы|Быліцы, расказы Навума]]» (песня 2) ужывае такія сінонімы да слова плакаць: ліць слёзы, заліцца слязамі, раўці ўголас, рыдаць крывавай слязою, галасіць, даць волю слязам, церці вочы.\\ Стылістычныя сінонімы, якія заключаюць у сабе ацэнку і эмацыянальную афарбоўку пэўнай з’явы, дарэчы выкарыстоўваюцца ў вершы М. Лужаніна «Рух таварных цягнікоў»: Поруч з бегам святла і, гарачы, як чутка, ўдарыць вочы кур’ерскі і знікне, як зніч. Бліскавіцаю шкла праімчыць заклапочаны хуткі, пратуркоча паштовы, прасыпле вясёлы транзіт. \\ Прыклады аднолькавых па значэнні сінонімаў, якія выконваюць сваю стылістычную ролю — пазбаўляюць паэтычную мову аднастайнасці: Шпаркі крок, быстры почырк,\\ хуткі думак палёт:\\ у дзяржаве рабочых\\ будзе вольны народ!\\ (В. Жуковіч. «Пярэдадзень») \\ Багацце сінанімікі беларускай мовы часткова адлюстравана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі (Мн., 1976).