~~META: title = Сінестазія &keywords = сінестазія &abstract = Што такое сінестазія? Прыклвды сінестазіі &iftrue = nan ~~ ====== Сінестазія ====== Сінестазія (ад грэч. sinesthesis — агульная радасць) — паэтычны [[слоўнік/троп|троп]], заснаваны на паяднанні розных асацыяцый: зрокавых і слыхавых, зрокавых і дотыкавых і г. д.\\ Так, у кнізе [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «На этапах» сустракаліся «чорны шум мяцелі», «кудлаты белы ветру шум», «у жоўтым шуме каласоў», «ветру сіні перасвіст» і інш. Там жа ёсць тропы, у якіх паяднаны адчуванні дотыкавыя, зрокавыя і асязальныя: Напеў забыты вецер свішча\\ І гоніць мокрую зару\\ На медна-горкае і ржышча. \\ Вось арыгінальная сінестазія з твораў іншых паэтаў: «ім боязна паху твайго салаўінага», «між зялёнай густой цішыні», «кароў салодкае мычанне» ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]), «гоман зялёны» ([[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]), «у шуме жытняга святла» ([[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]]), «мокрае сонца» (У. Някляеў), «п'ю маўклівасць белую» (С. Законнікаў), «лісцяў жоўтых жоўты звон» ([[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага|Мікола Мятліцкі]]), «гучалі зоркі» (Б. Беліжэнка), «сонцам духмяным бераг прагрэты» ([[постаці/вольга-іпатава|Вольга Іпатава]]), «клянуся Прыпяццю — зялёнай цішай» (У. Верамейчык)...\\ Найбольш часта спалучаюцца нейкія дзве асацыяцыі, перш за ўсё — зрокавыя і слыхавыя: І ў гарачым святле плылі\\ Сінія песенькі жаўрука\\ Над карычневай песняй раллі.\\ ([[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]]. «Чорная балада Гаркушы»)