~~META: title = Сінекдаха &keywords = cінекдаха &abstract = Што такое сінекдаха? Прыклады сінекдахі &iftrue = nan ~~ ====== Сінекдаха ====== Сінекдаха (грэч. synekdoch — суаднясенне) — разнавіднасць [[слоўнік/метанімія|метаніміі]], у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін.\\ Найбольш распаўсюджаны від сінекдахі — ужыванне часткі з'явы ці прадмета ў значэнні цэлага: З той пары //Масква, Варшава,\\ Рыга, Вільня, Бак, Лібава,\\ Беларусь, Літва, Расея//\\ Гоняць вон цара-зладзея!\\ ([[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч|Цётка.]] [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-хрэст-на-свабоду|«Хрэст на свабоду»]])\\ \\ Ты, //мой брат, каго зваць Беларусам//,\\ Роднай мовы сваёй не цурайся;\\ Як не зрокся яе пад прымусам,\\ Так і вольны цяпер не зракайся.\\ ([[постаці/алесь-гарун|Алесь Гарун]]. [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы|«Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»]])\\ \\ Часам цэлае ўжываецца ў значэнні часткі:\\ Ён зменлівы, //наш час//,\\ Такі гарачы!\\ Не слухае драздоў,\\ Не ходзіць па расе.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка.]] «...Шумяць планавікі і прагназісты») \\ Сінекдахай з'яўляецца таксама ўжыванне адзіночнага ліку ў значэнні множнага (Свет трымаўся на //ўдаве//) або множнага — у значэнні адзіночнага («Толькі мне не да казак — пачуцці не тыя: %%//%% Зданню вязні //майданекаў// ходзяць жывыя» — [[постаці/алесь-бачыла|Алесь Бачыла]]), замена родавага паняцця відавым (вучыся шанаваць //капейку//), відавога — родавым (//Сонца// перайшло з канапы на сцяну).