~~META: title = Сімплака &keywords = сімплака &abstract = Што такое сімплака (спляценне)? Прыклады ўжывання сімплакі &iftrue = nan ~~ ====== Сімплака ====== Сімплака (грэч. symphloke — спляценне), або **спляценне**, — адзін з відаў сінтаксічнага [[слоўнік/паралелізм|паралелізму]], адначасовае ўжыванне ў вершы [[слоўнік/анафара|анафар]] і [[слоўнік/эпіфара|эпіфар]] або паўтораў якіх-небудзь слоў ці словазлучэнняў у сярэдзіне вершаваных радкоў. Вось прыклады сімплакі з народнай паэзіі: Сонейка! Ляцелі гусі з Белае Русі. Сонейка!\\ Сонейка! Яны ляцелі, усё й гаварылі. Сонейка!\\ Сонейка! Дзе мы ляталі, дзе мы бывалі. Сонейка!\\ Сонейка! Такога дзіва мы не відалі. Сонейка!\\ Сонейка! Як у крывічах пасярод сяла. Сонейка!\\ Сонейка! Пасярод сяла студня віна. Сонейка!\\ (Народная песня)\\ \\ Сядзем, татка, паабедаем з табою,\\ Паабедаўшы, падзелімся з табою.\\ Табе, татка, новая хатка, каморка,\\ А мне, татка, куфар адзежкі, кароўка.\\ Табе, татка, новая клетка і тачок,\\ А мне, татка, соценьку грошай, катушок.\\ (Народная песня) \\ Адначасовае ўжыванне анафар і эпіфар (побач з іншымі [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|стылістычнымі фігурамі]]) надало адметны выгляд вершу Кастуся Цвіркі «Такія сэрцы ў нас», дапамагло выявіць глыбока патрыятычную ідэю твора: Такія, мусіць, косці ў нас —\\ Нам у пуху не спіцца,\\ Такія, мусіць, ногі ў нас —\\ Нідзе нам не сядзіцца,\\ Такія, мусіць, рукі ў нас —\\ Ніяк ім не стаміцца.