~~META: title = Сімвал &keywords = сімвал &abstract = Роля сімвала ў мастацкай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Сімвал ====== Сімвал (ад гр. symbolon - умоўны знак) - від тропа, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з'явы, паняцця пэўным прадметам ці слоўна-вобразным знакам.\\ У той час як умоўная сувязь [[слоўнік/алегорыя|алегорыі]] з абазначаемым паняццем мае цалкам адназначны характар, сімвал вызначаецца шматзначнасцю, можа быць адрасаваны да розных з'яў рэчаіснасці.\\ Беларуская народна-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую катэгорыю сімвалаў. Тут і птушкі (сокал - сімвал мужчыны, голуб і галубка - сімвал закаханай пары), і дрэвы (зялёны дубочак - сімвал хлопца, каханага, каліна - сімвал дзяўчыны), і з'явы прыроды (рака, Дунай - сімвал разлукі), і лічбы ("шчаслівыя" лічбы тры, сем, дзевяць), і колеры (жоўты - сімвал здрады, чорны - сімвал жалобы).\\ Літаратура асвоіла ўсё багацце народнай сімволікі. Разам з тым пісьменнікі стварылі шэраг сваіх сімвалічных вобразаў, неабходных для выяўлення ідэйнай задумы ў тых ці іншых творах. Так, у творчасці [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] значэнне вобраза-сімвала набыла сасна. Яна сімвалізуе сабой вонкава накідкаю, затое "вечназялёную" прыгажосць роднай зямлі, яе жыццястойкасць, неадольнасць ніякай зімой ("Сон над Нёманам", "[[творы/максім-танк/максім-танк-ля-гэтых-сосен|Ля гэтых сосен]]", "Нарачанскія сосны" і інш.). На шырокім выкарыстанні сімвалаў заснаваны такі літаратурны напрамак, як [[слоўнік/сімвалізм|сімвалізм]].