~~META: title = Сілаба-танічнае вершаванне &keywords = сілаба-танічны, вершаванне &abstract = Што такое сілаба-танічнае вершаванне? &iftrue = nan ~~ ====== Сілаба-танічнае вершаванне ====== Сілаба-танічнае вершаванне (ад гр. syllabe - склад і tonos - націск) — сістэма вершавання, у аснове якой - раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў у вершаваных радках.\\ Ужываецца перш за ўсё ў мовах з пераменным месцам націску ў словах (рускай, украінскай, беларускай, англійскай, нямецкай і інш.). Апрача раўнамернасці чаргавання націскных і ненаціскных складоў, рытм сілаба-танічнага вершавання ствараецца чаргаваннем у вершаваных радках аднолькавай колькасці складоў (як у сілабічным вершаванні). Адсюль і назва гэтай сістэмы.\\ Ёсць у ёй і шэраг іншых [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральных кампанентаў]], па багацці якіх сілаба-танічнае вершаванне пераўзыходзіць усе іншыя сучасныя вершаваныя сістэмы. Гэта чаргаванне ў вершаваных радках 1) аднолькавых стопаў (выключаючы лагаэды); 2) аднолькавай колькасці стопаў (за выключэннем вольных вершаў); 3) аднолькавай (прыблізна аднолькавай) колькасці ненаціскных складоў; 4) аднолькавай (прыблізна аднолькавай) колькасці націскных складоў; 5) аднатыпных [[слоўнік/клаўзула|клаўзул]]; 6) сугуччаў у канцы вершаваных радкоў (рыфма; за выключэннем [[слоўнік/белы-верш|белых вершаў]]); 7) аднатыпных строфаў (за выключэннем [[слоўнік/астрафічны-верш|астрафічных]] і аднастрофных твораў); 8) міжрадковых і міжстрофных паўз.\\ Апрача гэтага, у сілаба-танічным вершаванні сустракаюцца неасноўныя, або дапаможныя, рытмастваральныя кампаненты, якія неабавязкова прысутнічаюць у вершы. Сярод іх - паўтарэнне адных і тых жа радкоў, строфаў ([[слоўнік/рэфрэн|рэфрэн]], прыпеў), аднолькавых слоў ня пачатку ([[слоўнік/анафара|анафара]]) ці ў канцы ([[слоўнік/эпіфара|эпіфара]]) вершаваных радкоў, пастаянных унутрырадковых паўз, аднатыпных сінтаксічных канструкцый, марфалагічных форм і гэтак далей.\\ Сілаба-танічнае вершаванне карыстаецца пяццю метрамі (ямбічным, харэічным, дактылічным, амфібрахічным і анапестычным) і вялікай колькасцю вершаваных памераў.\\ У беларускім фальклоры першыя выпадкі ўжывання сілаба-танічнага вершавання зафіксаваны ў XVІ стагоддзі. Але сілаба-танічныя формы народнага верша найбольш пашырыліся ў XVІІІ - XІX стст., што (разам з уплывам рускага сілаба-танічнага вершавання) прывяло да ўзнікнення ў канцы XVІІІ ст. беларускага літаратурнага сілаба-танічнага вершавання ("Уваскрэсенне Хрыстова").\\ Пераход ня сілаба-танічнае вершаванне у беларускай паэзіі ажыццяўляўся ў XІX ст. ([[постаці/янка-лучына|Янка Лучына]], [[постаці/адам-гурыновіч|Адам Гурыновіч]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/альгерд-абуховіч|Альгерд Абуховіч]], [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]]). Пануючым яно стала з пачатку ХХ ст. дзякуючы творчасці [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, [[постаці/алесь-гарун|Алеся Гаруна]], [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]], Змітрака Бядулі і інш.\\ Сёння сілаба-танічнае вершаванне - асноўная сістэма вершаскладання ва ўсёй усходнеславянскай, у тым ліку беларускай, вершатворчасці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/квантытатыўнае-вершаванне]] * [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне]] * [[слоўнік/вершаванне-вершаскладанне]] * [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне]] * [[слоўнік/квалітатыўнае-вершаванне]]