~~META: title = Сямірадкоўе (септыма) &keywords = сямірадкоўе, септыма &abstract = Сямірадкоўе (септыма). Прыклады сямірадкоўяў &iftrue = nan ~~ ====== Сямірадкоўе (септыма) ====== Сямірадкоўе, або **септыма** (ад лац. septima — сёмая), — сямірадковая [[слоўнік/страфа|страфа]] на адну, дзве або тры рыфмы з рознай схемай [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкі]]: //ааБввБв, аБаБввБ, ааБвваБ, ААББВВБ// і інш. У паэзіі сустракаецца даволі рэдка.\\ Сямірадкоўямі карысталіся М. Лермантаў («Бородино»), А. К. Талстой («Волки»), Iван Франко («Semper tiro»), Л. Первамайскі («Іван-горад») і некаторыя іншыя рускія і ўкраінскія паэты. Сямірадкоўямі пісаў [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]: Пануй, Мікалае,\\ Часіна такая,\\ Трымайся прастола,\\ А будзе вас гола.\\ Закончан малебен,\\ Ты нам не патрэбен,\\ Другі і апошні Мікола!\\ («Малебен») \\ Септымай з арыгінальнай рыфмоўкай(АББАААБ) напісаны верш [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «[[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку|...У грымотах ашалелых веку]]»: \\ У грымотах ашалелых веку\\ Вы не чулі, што гэта такое —\\ Зона абсалютнага спакою,\\ Аб якой лясы, палі і рэкі\\ Б’юць чалом штодзённа чалавеку,\\ Б’юць чалом, каб адпусціў на лекі\\ Цішыні хоць зернейка скупое? \\ Да септымы звярнуліся [[постаці/алесь-салавей|Алесь Салавей]] («[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе|Раманс]]»), Х. Жычка («Наш дзень»), Алесь Бадак («[[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-каторы-дзень|Каторы дзень]]»), Ю. Бармута («Што нашу я ў руках?) і некаторыя іншыя беларускія паэты.\\ [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]] напісаў сямірадкоўямі вялікі цыкл вершаў, выкарыстаўшы некалькі іх рыфмова-клаўзуальных схем.