слоўнік:сямірадковік
Гэта старая версія дакумента!
Сямірадковік
Сямірадковік — верш з сямі вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка можа быць рознай. Сустракаецца рэдка.
Сямірадковікам напісаны, у прыватнасці, вершы А. Русецкага «…У белым-белым ты ў закутак мой», Алега Лойкі «…Ручаёў лясных я не мінаю», Ніны Мацяш «…Надзея, патрабуй жыцця! ». Вось сямірадковік Ніны Мацяш:
Надзея, патрабуй жыцця!
Хай здані логікі і явы
Шабасяць —
Ты на іх управа,
Адной табой хварэе права
Паверыць у вясны працяг,
У сэнс бязлітасны быцця, —
Надзея, патрабуй жыцця!
Ніл Гілевіч апублікаваў некалькі цыклаў сямірадковікаў.
слоўнік/сямірадковік.1755954124.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 13:02 — vedybeadmin