~~META: title = Сямірадковік &keywords = сямірадковік &abstract = Краткие содержания, биографии писателей, произведения школьной программы по белорусской литературе, внеклассное чтение. Диктанты и изложения &iftrue = nan ~~ ====== Сямірадковік ====== Сямірадковік — верш з сямі вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. [[слоўнік/рыфмоўка|Рыфмоўка]] можа быць рознай. Сустракаецца рэдка.\\ Сямірадковікам напісаны, у прыватнасці, вершы А. Русецкага «...У белым-белым ты ў закутак мой», Алега Лойкі «...Ручаёў лясных я не мінаю», Ніны Мацяш «...Надзея, патрабуй жыцця! ». Вось сямірадковік [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніны Мацяш]]: Надзея, патрабуй жыцця!\\ Хай здані логікі і явы\\ Шабасяць —\\ Ты на іх управа,\\ Адной табой хварэе права\\ Паверыць у вясны працяг,\\ У сэнс бязлітасны быцця, —\\ Надзея, патрабуй жыцця! \\ [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]] апублікаваў некалькі цыклаў сямірадковікаў.