~~META: title = Сюжэт &keywords = сюжэт &abstract = Сюжэт і элементы сюжэту (пралог, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог) &iftrue = nan ~~ ====== Сюжэт ====== Сюжэт (франц. sujet - прадмет) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічнага]] або драматычнага твора.\\ Паводле Максіма Горкага, сюжэт - гэта "сувязі, супярэчнасці, сімпатыі, антыпатыі і ўвогуле ўзаемаадносіны людзей - гісторыі росту і арганізацыі таго ці іншага характару, тыпу".\\ У аснове сюжэту заўсёды ляжыць нейкі жыццёвы [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]]. З'яўляючыся важным сродкам даследавання з'яў рэчаіснасці ў іх узаемасувязях, прычынна-выніковых адносінах і супярэчнасцях, сюжэт мае канкрэтна-гістарычны характар, цесна звязаны з канфліктамі, якія характэрны для пэўнай нацыі, грамадскай супольнасці, эпохі.\\ Вылучаюцца яго элементы: [[слоўнік/экспазіцыя|экспазіцыя]] (лац. expositio - тлумачэнне), або [[слоўнік/пралог|пралог]], — апісанне абстаноўкі, часу і месца дзеяння, некаторых рыс характару персанажаў і ўмоў іх фармавання; [[слоўнік/завязка|завязка]] - першае сутыкненне супрацьдзейных сілаў, што абумоўлівае далейшы накірунак падзей твора; **развіццё дзеяння** - паступовыя змены ва ўзаемаадносінах паміж персанажамі, што прадвызначаюцца характарам развіцця канфлікту пасля завязкі твора; [[слоўнік/кульмінацыя|кульмінацыя]] (ад лац. culmen -вяршыня) - самы высокі момант напружання ў развіцці дзеяння; [[слоўнік/развязка|развязка]] - чаканае або раптоўнае вырашэнне супярэчнасцей паміж дзейнымі асобамі твора, зыход пэўных падзей; [[слоўнік/эпілог|эпілог]] (ад грэч. epi -пасля, logos - слова) — заключная частка твора, у якой паведамляецца пра далейшы (пасля развязкі) лёс яго герояў. Экспазіцыі і эпілога ў творы можа і не быць.\\ Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй твора, хаця, як паняцце, па аб'ёму за яе вузей (апрача сюжэту, кампазіцыя аб'ядноўвае т. зв. пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні малюнкаў прыроды і быту, аўтарскія развагі, лірычныя адступленні).\\ Творы лірычныя сюжэту не маюць. У эпічных творах сюжэт адсутнічае толькі ў [[слоўнік/абразок|абразках]], у апавяданнях і аповесцях маецца адна т. зв. сюжэтная лінія, у раманах - дзве і больш.