~~META: title = Сцэнарый &keywords = сцэнарый &abstract = Што такое сцэнарый? Характэрныя рысы сцэнарыя &iftrue = nan ~~ ====== Сцэнарый ====== Сцэнарый (італ. scenario, ад лац. scaena - сцэна) — літаратурны тэкст, на аснове якога ствараецца кіна- ці тэлефільм.\\ Сцэнарый вызначае жанр, сюжэт, сістэму вобразаў-персанажаў, ідэйна-мастацкі змест фільма. У адрозненне ад звычайнага літаратурнага твора (апавядання, аповесці і гэтак далей), для сцэнарыя характэрна лаканічнасць, замена мастацкага апісання дзеянняў, учынкаў персанажаў, карцін прыроды, асобных рэчаў, дэталяў і г. д. іх звычайным называннем, указаннем на іх асаблівасці, апеляцыяй да творчых магчымасцей рэжысёраў і акцёраў. Сцэнарыст часам піша С. паводле вядомых літаратурных твораў - займаецца іх экранізацыяй.