~~META: title = Сугестыўная паэзія &keywords = сугестыўная, паэзія &abstract = Краткие содержания, биографии писателей, произведения школьной программы по белорусской литературе, внеклассное чтение. Диктанты и изложения &iftrue = nan ~~ ====== Сугестыўная паэзія ====== Сугестыўная паэзія (ад лац. suggestio — намёк, унушэнне) — паэзія, эмацыянальна-вобразная сутнасць якой засноўваецца ня рытма-інтанацыйнай меладычнасці, тонкіх, падчас няўлоўных асацыяцыях, аўтарскіх уяўленнях і прадчуваннях, дадатковых сэнсавых і інтанацыйных адценнях, семантычнай шматзначнасці паэтычнага выказвання.\\ Майстрам сугестыўнай паэзіі быў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] ("[[творы/янка-купала/янка-купала-адцвітанне|Адцвітанне]]", "Як я полем іду... ", [[творы/янка-купала/янка-купала-паязджане|"Паязджане"]], "Ў вечным боры... " і інш.). Узоры сугестыўнай паэзіі ёсць у [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]], Змітрака Бядулі, [[постаці/наталля-арсеннева|Наталлі Арсенневай]], [[постаці/алесь-салавей|Алеся Салаўя]], [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзіміра Жылкі]], [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]], [[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алеся Разанава]], [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай|Раісы Баравіковай]], М. Федзюковіча, Г. Пашкова, [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча|Леаніда Галубовіча]] і інш.\\ Вось, для прыкладу, пачатак арыгінальнага (з рыфмовым стыкам) верша [[постаці/алесь-гарун|Алеся Гаруна]] "[[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-завіруха|Завіруха]]", які таксама можна аднесці да сугестыўнай паэзіі: Завіруха скача ноччу\\ Патарочай, плача, вые;\\ Пухавыя сыпе ў вочы\\ Снегавінкі мне; рагоча.\\ Йду навобмацк; ледзь жывы я,\\ Нежывыя суну ногі\\ Без дарогі. Цела ные,\\ Калянее; верставы я\\ Прамінаю слуп убогі,\\ Траярогі крыж збуцвелы,\\ Пасівелы, цёмны, строгі.\\ Не чакаю дапамогі...