~~META: title = Сувязі літаратурныя &keywords = сувязь, літаратурны &abstract = Літаратурныя сувязі - узаемасувязі між пісьменнікамі, літаратурамі асобных народаў, эпох, краін. Кантактныя, генетычныя і тыпалагічныя літаратурныя сувязі &iftrue = nan ~~ ====== Сувязі літаратурныя ====== Сувязі літаратурныя - творчыя ўзаемасувязі паміж пісьменнікамі, літаратурамі асобных народаў, эпох, краін.\\ Існуюць тры тыпы літаратурных сувязей: кантактныя, генетычныя, тыпалагічныя.\\ Пад **кантактнымі** літаратурнымі сувязямі маюцца на ўвазе ўсе формы непасрэдных сувязяў: пераклад мастацкі, асабістыя сувязі пісьменнікаў, крытычныя водгукі аднаго аўтара пра другога і г. д.\\ **Генетычныя** літаратурныя сувязі складаюць наследаванні, уплывы, запазычанні. Пісьменнікі-папярэднікі стварылі пэўныя ідэйна-мастацкія **традыцыі** (ад лад. traditio- перадячя). Так, асноўныя літаратурныя традыцыі [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], Якуба Коласа і Максіма Багдановіча - гэта рэалістычнасць адлюстравання рэчаіснасці, адзінства патрыятычнага і інтэрнацыянальнага, глыбокая народнасць і высокая ідэйнасць. адпаведнасць зместу і формы. Апрача гэтага, у спадчыну класікі пакінулі багатыя традыцыі, што датычацца культуры верша. Пры **наследаванні** немагчыма выявіць канкрэтнага пісьменніка-спадчынніка, у якога пісьменнік-нашчадак пераняў той ці іншы кампанент зместу або формы. Нельга, скажам, назваць канкрэтнага творцу, ад якога санетапісец [[постаці/алесь-звонак|Алесь Звонак]] наследваў гэты від верша. У той жа час літаратуразнаўчы аналіз можа выявіць **уплыў**, пры якім адзін пісьменнік адчувае ўздзеянне другога, запазычаючы ў яго не надта істотныя моманты. У прыватнасці, верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?" паўплываў ня творчасць многіх паэтаў, і не толькі беларускіх, прадвызначыўшы тэматыку, праблематыку і вобразы асобных іх твораў. Што да **запазычання**, то пры ім захоўваюцца асноўныя, дамінантныя рысы першакрыніцы, хоць твор мае самастойнае значэнне. Такімі запазычаннямі з'яўляюцца "пералажэнні" баек І. Крылова, зробленыя ня пачатку ХХ ст. [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/марыя-косіч|Марыяй Косі]]ч. Яны адначасова і арыгінальныя творы, і пераклады. Наследуючы прагрэсіўныя традыцыі папярэднікаў, пісьменнікі імкнуцца іх па-наватарску развіць. **Наватарства** - гэта творчае развіццё пісьменнікам лепшых рыс творчай спадчыны. Так, наватарства [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] ў галіне вершаскладання ў тым, што ён значна пашырыў выяўленчыя магчымасці беларускага верша: развіў далей традыцыйныя для нашай паэзіі танічную і сілаба-танічную сістэмы вершаскладання, арганічна засвоіў, абжыў свабодны верш.\\ **Тыпалагічныя** літаратурныя сувязі - гэта ідэйна-мастацкія супадзенні ў літаратуры розных народаў, абумоўленыя не ўплывам аднаго народа ня другі, я блізкасцю іх жыццёвых абставін, цыклічнасцю развіцця мастацкай культуры.\\ На ўзбочыне літаратурных сувязей стаіць [[слоўнік/эпігонства|эпігонства]] (ад гр. epigonos - народжаны пасля, нашчадак) — сляпое капіраванне літаратурных узораў, нязначная творчая перапрацоўка іх. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/род-літаратурны]] * [[слоўнік/літаратурны-працэс]] * [[слоўнік/літаратурнае-краязнаўства]] * [[слоўнік/напрамак-літаратурны]]