~~META: title = Стылістыка &keywords = стылістыка &abstract = Што вывучае стылістыка? Адказ на пытанне. &iftrue = nan ~~ ====== Стылістыка ====== Стылістыка (франц. stylistique) — літаратуразнаўчая дысцыпліна, якая вывучае выяўленчыя магчымасці мовы пэўнага твора, пісьменніка ці літаратурнага напрамку.\\ Асноўная зацікаўленасць стылістыкі — лексіка літаратурная, тропы, гукапіс, сінтаксіс літаратурны. З аднаго боку, стылістыка цесна звязана з паэтыкай, з другога — з стылістыкай лінгвістычнай, што даследуе наяўнасць і характар лексіка-сінтаксічных сродкаў пэўнай мовы, а таксама іх функцыянаванне ў залежнасці ад сферы зносін і моўнай сітуацыі.\\ Назіранні за стылістыкай аўтара сустракаюцца, бадай, ва ўсіх сур'ёзных літаратуразнаўчых публікацыях, у тым ліку ў асобных [[слоўнік/рэцэнзія|рэцэнзіях]], крытычных водгуках на творы, бо толькі ў мове і праз мову ўвасабляюцца творчая [[слоўнік/задума|задума]] пісьменніка, ідэйна-мастацкія асаблівасці асобнага твора і творчасці ў цэлым. Без стылістыкі немагчыма ўсебакова і аб'ектыўна выявіць [[слоўнік/стыль-пісьменніка|стыль пісьменніка]].