~~META: title = Стылізацыя &keywords = стылізацыя &abstract = Асаблівасці стылізацыі ў літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Стылізацыя ====== Стылізацыя (франц. stylisation) — свядомая імітацыя нейкіх знешніх, фармальных асаблівасцей вядомых фальклорных ці аўтарскіх твораў, літаратуры пэўнага напрамку, стылю пісьменніка або стылю мяўлення.\\ У гісторыі літаратуры даўно вядомыя стылізацыі, у прыватнасці, заснаваныя на фальклоры пэўных народаў ("Гузла" П. Мерымэ, "Песни западных славян" А. Пушкіна, "Вечера на хуторе близ Диканьки" Мікалая Гогаля, "Левша" М. Ляскова і інш.).\\ Многія творы беларускай літаратуры XX ст. — таксама своеасаблівыя стылізацыі. Так, "Энеіда навыварат" пераймае асобныя рысы (вершаваны памер, сюжэт, асобныя вобразы і г. д.) "Энеіды" І. Катлярэўскага. У форме народнай гутаркі былі вытрыманы [[слоўнік/ананім|ананімныя]] літаратурныя гутаркі, асобныя творы [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], [[постаці/янка-лучына|Янкі Лучыны]], [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], артыкулы [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], што змяшчаліся ім у "[[творы/іншае/кастусь-каліноўскі-мужыцкая-праўда|Мужыцкай праўдзе]]", і інш. Выразнымі прыкладамі ўдалых стылізацый у літаратуры ХХ ст. з'яўляюцца створаныя Максімам Багдановічам песні розных народаў (украінскага, сербскага, японскага, іранскага і інш.), [[творы/якуб-колас/якуб-колас-казкі-жыцця|"Казкі жыцця"]] Якуба Коласа, балады Янкі Сіпакова, што склалі яго вядомую кнігу "Веча славянскіх балад".