Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:страфоід

Гэта старая версія дакумента!


Страфоід

Страфоід — група радкоў вершаванага твора з вольнай рыфмоўкай або без рыфмоўкі, завершаных па інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.
На страфоіды дзеляцца астрафічныя вершы. Страфоіды ў большай ступені, чым строфы, валодаюць унутранай сэнсавай цэльнасцю і завершанасцю, бо вызначае характар страфоіда не колькасць радкоў або парадак рыфмоўкі (як у строфах), а логіка разгортвання вобразна-паэтычнай думкі.
Найбольш часта страфоіды сустракаюцца ў пазаметрычных формах верша (дольнік, тактавік, свабодны верш).
Вось невялікі верш Максіма Танка з двух страфоідаў:

О, як лёгка ісці,
Адчуваючы матчыны рукі,
Адчуваючы крылы юнацтва,
Адчуваючы плечы каханай!

І як цяжка цягнуцца,
Ў далонях трымаючы толькі
Кульбаку ўспамінаў.

слоўнік/страфоід.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki