~~META: title = Страфоід &keywords = страфоід &abstract = Што такое страфоід? Асаблівасці і прыклады падзелу вершаў на страфоіды &iftrue = nan ~~ ====== Страфоід ====== Страфоід — група радкоў вершаванага твора з вольнай [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкай]] або без рыфмоўкі, завершаных па інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.\\ На страфоіды дзеляцца [[слоўнік/астрафічны-верш|астрафічныя вершы]]. Страфоіды ў большай ступені, чым [[слоўнік/страфа|строфы]], валодаюць унутранай сэнсавай цэльнасцю і завершанасцю, бо вызначае характар страфоіда не колькасць радкоў або парадак рыфмоўкі (як у строфах), а логіка разгортвання вобразна-паэтычнай думкі.\\ Найбольш часта страфоіды сустракаюцца ў пазаметрычных формах верша ([[слоўнік/дольнік|дольнік]], [[слоўнік/тактавік|тактавік]], [[слоўнік/свабодны-верш-верлібр|свабодны верш]]).\\ Вось невялікі верш [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] з двух страфоідаў: О, як лёгка ісці,\\ Адчуваючы матчыны рукі,\\ Адчуваючы крылы юнацтва,\\ Адчуваючы плечы каханай!\\ \\ І як цяжка цягнуцца,\\ Ў далонях трымаючы толькі\\ Кульбаку ўспамінаў.