~~META: title = Стапа &keywords = стапа &abstract = Стапа як метрычная адзінка верша &iftrue = nan ~~ ====== Стапа ====== Стапа — група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае [[слоўнік/метр|метр]] [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай]] і [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай]] сістэм вершавання.\\ Стапа — метрычная адзінка верша, у той час як [[слоўнік/радок-вершаваны|вершаваны радок]] — рытмічная.\\ У слове можа быць адна або некалькі стоп: «Вучэб/ную / стральбу / прахо/дзіла / пяхо/та» — [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]]; часам стапа уключае два словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога:«Бага/та, род/ная / ты мо/ва» — [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]].\\ У залежнасці ад колькасці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя ([[слоўнік/ямб|ямб]], [[слоўнік/харэй|харэй]]) і трохскладовыя ([[слоўнік/дактыль|дактыль]], [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахій]], [[слоўнік/анапест|анапест]]).\\ Часам, аднак, у выглядзе эксперыменту сустракаюцца і [[слоўнік/аднаскладовая-стапа|аднаскладовыя стопы]]. Гэтаксама як эксперымент выглядаюць стопы чатырохскладовыя — [[слоўнік/пеoн|пеоны]] і пяціскладовыя — пентоны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/аднаскладовая-стапа]]