~~META: title = Стансы &keywords = стансы &abstract = Краткие содержания, биографии писателей, произведения школьной программы по белорусской литературе, внеклассное чтение. Диктанты и изложения &iftrue = nan ~~ ====== Стансы ====== Стансы (ад італ. stanza — пакой, памяшканне, прыпынак) — невялікі лірычны [[слоўнік/медытацыя|верш-медытацыя]], напісаны [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўямі]], кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых.\\ Стансы пісалі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгусты»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных», «В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя паэты XVІІІ—XІX стст.\\ У беларускай паэзіі стансам можна лічыць верш [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]] «[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-рушымся-брацця-хутчэй|Рушымся, брацця, хутчэй...]]»: Рушымся, брацця, хутчэй,\\ Ў бой з жыццём, пакідаючы жах,\\ Крыкі пужлівых людзей\\ Не стрымаюць хай бітвы размах...\\ \\ Проці цячэння вады\\ Зможа толькі жывое паплыць,\\ Хвалі ж ракі заўсягды\\ Тое цягнуць, што скончыла жыць. \\ Ёсць прыклад "[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-стансы|Стансаў]]" у [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]]. Стансы сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў некаторых сучасных беларускіх паэтаў ([[творы/алесь-звонак|Алеся Звонака]], С. Ліхадзіеўскага і інш.).\\ У асобных еўрапейскіх літаратурах (англійскай, італьянскай і інш.) стансамі называюць звычайныя [[слоўнік/страфа|строфы]]. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-стансы]]