~~META: title = Сродкі мастацкія &keywords = мастацкія, сродкі &abstract = Мастацкія сродкі - сукупнасць выяўленчага арсенала асобнага літаратурна-мастацкага твора ці ўсёй творчасці пісьменніка. &iftrue = nan ~~ ====== Сродкі мастацкія ====== Сродкі мастацкія - тэрмін, якім абазначаюць усю сукупнасць выяўленчага арсенала асобнага літаратурна-мастацкага твора пісьменніка ці ўсёй яго творчасці. Сюды адносяцца ўсе кампаненты формы твора, яго паэтыкі - вобразныя, лексічныя, сінтаксічныя, рытма-інтанацыйныя, кампазіцыйныя, архітэктанічныя і інш.\\ Задача літаратуразнаўца - не толькі адшукаць мастацкія сродкі, але і ўбачыць іх выяўленчыя функцыі, значэнне іх для раскрыцца зместу твора, увасаблення аўтарскай задумы.