~~META: title = Спандэй &keywords = Спандэй &abstract = Што такое спандэй? Асаблівасці і прыклады ўжывання спандэяў ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Спандэй ====== Спандэй (грэч. spondeios) — такая [[слоўнік/стапа|стапа]] ў [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай (метрычнай)]] [[слоўнік/сістэма-вершавання|сістэме вершавання]], у якую ўваходзяць два доўгія склады (||).\\ У [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-тоніцы]] спандэем называюць з’яву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады: Н**е**, д**о**сыць, досыць! трудна далей...\\ ([[постаці/янка-купала|Янка Купала]])\\ \\ Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы.\\ Гр**y**к, г**o**ман, гул — усё ракой імкне.\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. «[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-у-вільні|У Вільні]]»)\\ \\ Сн**е**г — тр**э**ці дзень. Слядоў няма, На двор і ў сад задзьмуты дзверцы.\\ ([[постаці/максім-лужанін|Максім Лужанін]]. «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег-трэці-дзень|Снег – трэці дзень...]]») \\ Амаль усе радкі верша [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадуліна]] «Міласэрнасць плахі», напісанага [[слоўнік/трохскладовыя-памеры|трохскладовым памерам]] (Ан3), у першых стопах утрымліваюць спандэй, што вызначае іх рытмічную непаўторнасць: Вырак нoг абыякава босых.\\ Мaрны ўздых у глухім палыне.\\ Пoслух шляху ахвярнага—\\ Пoсах \\ Гoркі пыл аддае меліне.\\ Як апірышча мары і веры,\\ Ўсе шляхі абышоўшы ў жыцці,\\ Пoсах грyкне ў нябесныя дзверы,\\ Цiха ў хaту збаіцца зайсці. \\ Злоўжыванне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, звярнуць на яго ўвагу. Арыгінальная выяўленчая «праца» спандэізаваных [[слоўнік/харэй|харэяў]] — у вершы [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «На камарыным вяселлі»: На змярканні — шум, гам, звон,\\ Гэта звоніць дуб, граб, клён.\\ Кветак весніх — жар, бель, сінь,\\ Россып буйнае расы.\\ Шматлікія спандэі, разам са сцяжэннямі некаторых стопаў, вызначылі арыгінальны [[слоўнік/рытм|рытм]] верша Л. Паўлікавай «Бэз»: Бэз! Бэз! Бэз!\\ Ах ты, стары знаёмы!\\ Пах, шэпт — увесь\\ Мроя далёкага дому.\\ \\ Бэз! Бэз! Бэз!\\ Мчыцца на хвалі светлай\\ Плёс, луг, лес,\\ Юнае даўняе лета.\\ \\ Бэз! Бэз! Бэз!\\ Тварам тану ў суквеццях.\\ Сінь, высь — спрэс\\ Звонам паўнюткі вецер. \\ У вершы [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]] «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-родныя-словы|Родныя словы]]», напісаным Ам4, апошнія радкі ўсіх чатырох строфаў — суцэльныя спандэі, дзякуючы якім рытмічна вылучаюцца самыя дарагія для паэта словы-назвы. Гэтаму садзейнічае яшчэ і запіс кожнага аднаскладовага слова асобным радком. Вось пачатак верша: Яны даспадобы мне, хай і старыя,\\ Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.\\ Як многа гавораць мне назвы такія—\\ Мінск, Пінск, Брэст.\\ У наступных строфах — такое самае рытмічнае вылучэнне слоў-назваў (дзякуючы спандэю і запісу асобнымі радкамі): …...Што продкі любілі спакойную працу — %%//%% Шклоў, %%//%% Клецк, %%//%% Мір; І разам з Бярозаю катаў тапілі — Пціч, %%//%% Друць, %%//%% Сож; У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, — Блонь, %%//%% Струнь, %%//%% Звонь!\\ У прыведзеных прыкладах спандэізаваныя радкі могуць успрымацца і як [[слоўнік/аднаскладовая-стапа|аднаскладовыя стопы]]. У такім разе вершы Л. Паўлікавай і Петруся Броўкі можна вызначыць як строфныя [[слоўнік/лагаэд|лагаэды]].