~~META: title = Слова &keywords = слова &abstract = Слова як літаратурнны жанр і як паэтычны зварот &iftrue = nan ~~ ====== Слова ====== Слова —\\ 1. Адзін з жанраў паэтычнай па сваім характары старажытнай усходнеславянскай прапаведніцкай і павесційнай літаратуры. Разнавіднасцю яго з'яўлялася павучэнне ("Павучэнне Уладзіміра Манамаха", ХІІ ст.). Словам часамі называлі гістарычную аповесць, казанне: "Слова пра паход Ігаравы", "Слова пра Мамаева пабоішча".\\ Да нас дайшла арыгінальная пропаведзь Іларыёна (ХІ ст.) "Слова аб законе і благадаці", а таксама восем "Слоў" нашага земляка Кірылы Тураўскага (ХП ст.). У сярэдневяковай беларускай літаратуры слова абазначала твор аратарскага жанру з павучальным зместам ("Слово к православному и христоименитому запорожскому воинству" і "Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца" Сімяона Полацкага).\\ У жанры палемічнай літаратуры слова пачало называцца казаннем. Найбольш вядомыя "Казанье двое" Л. Карповіча (Еўе, 1625), "Казанье погребное" Мялеція Сматрыцкага (Вільня, 1620);\\ 2. Урачысты паэтычны зварот, выступленне з выпадку нейкай важнай падзеі, своеасаблівы паэтычны заклік. Прыкладамі могуць служыць "Слова пра родную маці" М. Рыльскага, "Заветное слово Фомы Смыслова" С. Кірсанава, "Слова да Аб'яднаных Нацый" [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]], "Слова пра дружбу" [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[ibdc.ped>цана-слова]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]]