~~META: title = Скарагаворка &keywords = скарагаворка &abstract = Скарагаворка як фальклорны жанр. Прыклады беларускіх скарагаворак &iftrue = nan ~~ ====== Скарагаворка ====== Скарагаворка — [[слоўнік/выслоўі|выслоўе]], часцей жартоўнага характару, скампанаванае з цяжкіх для хуткага вымаўлення слоў. Разлічана найперш на дзіцячае ўспрыманне, дапамагае развіць уважлівасць, дасціпнасць, памяць і — галоўнае — добрае вымаўленне.\\ Скарагаворка — фальклорны жанр, але часам ствараюць іх і прафесійныя літаратары, прычым з выкарыстаннем моўнага [[слоўнік/рытм|рытму]] (для хутчэйшага і лепшага запамінання тэкста).\\ Скарагаворкі засноўваюцца на розных [[слоўнік/алітэрацыя|алітэрацыях]], пры якіх паўтараюцца найперш тыя гукі, якія цяжкія для вымаўлення (р, с, дз і інш.).\\ Вось прыклады некаторых беларускіх скарагаворак: «Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі»; «Дзяніс рэпу жрэ, а Марына лён трэ»; «Ішоў поп каля коп, а капа каля папа»; «Цецеручыха цецеручанятам цеста месіць», «Я ніколі нікому нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?».