~~META: title = Секстына &keywords = секстына &abstract = Што такое секстына? Асаблівасці і прыклады секстыны &iftrue = nan ~~ ====== Секстына ====== Секстына (італ. sestіna, ад лац. sex — шэсць) — від шасцірадковага верша, а таксама [[слоўнік/страфа|страфа]] з [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўя]] з перакрыжаванай [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкай]] і [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўя]] з сумежнай рыфмоўкай (аБаБвв). Першыя чатыры радкі страфы могуць мець апаясную рыфмоўку (аББавв). Здараецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку секстыны (ААбВбВ). Сустракаецца секстына і на дзве рыфмы: аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы секстынай лічаць толькі гэты від [[слоўнік/шасцірадкоўе-секстэт|шасцірадкоўя]]).\\ Пішацца звычайна пяцістопным або шасцістопным [[слоўнік/ямб|ямбам]], аднак ужываюцца і іншыя [[слоўнік/памер-вершаваны|памеры]]: Эй, з-за лесу ды з-за гор\\ Сонца выплывае.\\ Зашумі ты, цёмны бор,\\ Пушча векавая!\\ Пойдзем, пойдзем ваяваць,\\ Долю, волю здабываць.\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]]. «Партызанская песня»)\\ \\ Як на выросце вострая травінка\\ Рыхтуецца лязом прабіць снягоў скарынку\\ І раптам выблісне!\\ Не знаючы калі,\\ Не ведаючы як, а здарылася дзіва:\\ Зялёная насельніца зямлі\\ Ледзь прарасла, і стала ўсім шчасліва.\\ (М. Лужанін. «Танцуе Ірына Радніна») ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[слоўнік/секстына-лірычная]]