Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:секстына-лірычная

Гэта старая версія дакумента!


Секстына лірычная

Секстына лірычная — страфічная арганізацыя лірычнага верша з шасці секстын.
Узнікла ў сярэдневяковай правансальскай паэзіі, затым перайшла ў іншыя еўрапейскія літаратуры. Своеасаблівасцю секстыны лірычнай з’яўляецца тое, што ва ўсіх яе 36 радках рыфмуюцца адны і тыя ж словы. Прычым існуе пэўная ўпарадкаванасць у гэтай рыфмоўцы: апошняе слова-рыфма кожнай папярэдняй страфы распачынае сабой рыфмоўку кожнай наступнай страфы. Часамі першы вершаваны радок першай секстыны (без слова, якое рыфмуецца, і ў некалькі змененым выглядзе) пачаргова з’яўляецца на другім, трэцім і г. д. месцы ўсіх наступных пяці строфаў і затым замыкае ўвесь твор.
Секстыны лірычныя пісалі рускія паэты Л. Мей, В. Брусаў, М. Кузмін, І. Севяранін.
У беларускай паэзіі першую спробу напісаць секстыну лірычную зрабіў Р. Суніца («На сконе дзён», 1930).
Ёсць секстыны лірычныя ў Рыгора Крушыны («Секстына»). У 1957 г. Міхась Кавыль напісаў секстыну лірычная з кодаю «Чалавек»

Падобныя старонкі

слоўнік/секстына-лірычная.1755964414.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki