~~META: title = Секстына лірычная &keywords = секстына, лірычная &abstract = Секстына лірычная - верш з шасці секстын. Асаблівасці секстыны лірычнай &iftrue = nan ~~ ====== Секстына лірычная ====== Секстына лірычная — страфічная арганізацыя лірычнага верша з шасці [[слоўнік/секстына|секстын]].\\ Узнікла ў сярэдневяковай правансальскай паэзіі, затым перайшла ў іншыя еўрапейскія літаратуры. Своеасаблівасцю секстыны лірычнай з’яўляецца тое, што ва ўсіх яе 36 радках рыфмуюцца адны і тыя ж словы. Прычым існуе пэўная ўпарадкаванасць у гэтай рыфмоўцы: апошняе слова-рыфма кожнай папярэдняй страфы распачынае сабой рыфмоўку кожнай наступнай страфы. Часамі першы вершаваны радок першай секстыны (без слова, якое рыфмуецца, і ў некалькі змененым выглядзе) пачаргова з’яўляецца на другім, трэцім і г. д. месцы ўсіх наступных пяці строфаў і затым замыкае ўвесь твор.\\ Секстыны лірычныя пісалі рускія паэты Л. Мей, В. Брусаў, М. Кузмін, І. Севяранін.\\ У беларускай паэзіі першую спробу напісаць секстыну лірычную зрабіў Р. Суніца («На сконе дзён», 1930).\\ Ёсць секстыны лірычныя ў [[постаці/рыгор-крушына|Рыгора Крушыны]] ([[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына|«Секстына»]]). У 1957 г. [[постаці/міхась-кавыль|Міхась Кавыль]] напісаў секстыну лірычная з [[слоўнік/кода|кодаю]] «[[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек|Чалавек]]» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[слоўнік/секстына]]