~~META: title = Сарказм &keywords = сарказм &abstract = Сарказм - з’едлівая і гнеўная іронія &iftrue = nan ~~ ====== Сарказм ====== Сарказм (ад грэч. sarkasmos — здзек) — з’едлівая і гнеўная [[слоўнік/іронія|іронія]], накіраваная супраць ганебных, пачварных і шкодных з’яў жыцця. Сарказм часцей за ўсё прысутнічае ў сатырычных творах, напрыклад у вершах [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча|Францішка Багушэвіча]] («Скацінная апека», «Дурны мужык, як варона», «[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле|Бог не роўна дзеле]]»), [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] («Ворагам Беларушчыны», «Перад вісельняй», «Тут і там», «Слугам алтарным»), [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] («Ворагам»), [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] (многія байкі і сатырычныя вершы), [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] («Тым, хто за акіянам», «Нью-йоркскія малюнкі»), [[творы/максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка|Максіма Танка]] («Раманс»).