~~META: title = Санет &keywords = санет &abstract = Санет - адзін з самых дасканалых і вышуканых відаў верша &iftrue = nan ~~ ====== Санет ====== Санет (італ. sonette, ад sonare- гучаць, звінець) — від страфы, якая складаецца з чатырнаццаці радкоў пяці-, радзей шасці- ці нават чатырохстопнага [[слоўнік/ямб|ямба]]. Аб'ядноўвае два [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўі]] і два [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўі]]. Дзве рыфмы арганізуюць катрэны (абба абба ці абаб абаб), тры рыфмы тэрцэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі у італьянскім санеце: вгв гвг ці вгд вгд, у французскім санеце: вв гддг ці вггв дд.\\ У санеце кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах - [[слоўнік/кульмінацыя|кульмінацыя]] і [[слоўнік/развязка|развязка]]. Як адзначыў [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], у першых васьмі радках "развіваецца тэма санета, а ў астатнім - заключэнне да яе; ставіцца пытанне і даецца адказ; малюецца абразок і даецца паясненне да яго". Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, нават на апошні радок тэрцэта, які па думцы і вобразнасці павінен быць самым моцным у санеце (санетны замок). Больш таго, па законах класічнага санета апошняе слова ў санеце павінна быць своеасаблівым сэнсавым "ключом" твора. У той жа час ніводнае слова, выключаючы хіба дапаможныя, не павінна ў ім паўтарацца (прыклад глядзіце у артыкуле цвёрдыя формы верша).\\ Санет узнік у Італіі (XІІІ ст.), потым пашырыўся ў іспанскай, партугальскай, французскай, англійскай і іншых літаратурах. Паступова рассоўваліся тэматычныя і жанравыя рамкі. Напачатку санет быў прыналежнасцю выключна інтымнай лірыкі. У Шэкспіра напоўніўся філасофскім роздумам. Калі ж Франко стварыў свае "вольныя" і "турэмныя" санеты, якія-небудзь тэматычныя абмежаванні для гэтай формы верша перасталі існаваць. З часам паэты ўразнастайвалі і саму форму санета. Шэкспір, напрыклад, пісаў санеты у форме трох чатырохрадкоўяў і аднаго заключнага [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўя]] (//абаб вгвг деде жж//).\\ У санет прыходзіў акцэнтны верш, у ім знікала роўнастопнасць чацвёртага радка кожнага катрэна (**храмы** санет), прысутнічала толькі дзве рыфмы на ўвесь санет (**суцэльны** санет) або іх зусім не было (**белы** санет), катрэны і тэрцэты мяняліся месцамі (**перавернуты** санет), не ставала аднаго катрэна (**безгаловы** санет) або катрэна і тэрцэта адначасова (**напаўсанет**), колькасць тэрцэтаў даходзіла да трох ці нават чатырох (**хвастаты** санет) і інш.\\ У наш час, дарэчы, узоры многіх такіх форм санета даў украінскі паэт С. Крыжаніўскі. Аднак гэтыя "ўдасканальванні" санета не выйшлі за межы эксперыментаў, прыжыўся, бадай, толькі санет шэкспіраўскага тыпу.\\ У гісторыю літаратуры Беларусі санет упершыню ўвайшоў у 1610 г., калі Мялецій Сматрыцкі змясціў у сваім славутым "Фрынасе" ўласны пераклад аднаго з санетаў Петраркі на лацінскую і польскую мовы.\\ У XІX ст. з'яўляюцца перакладныя санеты (напрыклад, перакладзены [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-ельскі|Аляксандрам Ельскім]] санет [[постаці/адам-міцкевіч|Адама Міцкевіча]] "У буру").\\ Першыя арыгінальныя санеты на беларускай мове апублікаваў [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] ("[[творы/янка-купала/янка-купала-жніво|Жніво]]", "Па межах родных і разорах", "Запушчаны палац", 1910; да гэтага, у 1906 г., паэт напісаў сем санетаў на польскай мове; усяго ж на рахунку Янкі Купала 22 санеты). Услед за ім у 1911 г. да санета звярнуўся Максім Багдановіч ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі|...Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі]]", "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш|...Замёрзла ноччу шпаркая крыніца]]", "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-прынадна-вочы-зз|...Прынадна вочы ззяюць да мяне]]" і іншыя), паэт пераклаў на беларускую мову некаторыя С. Верлена ("Шынок", "Маладосць"), Арвера ("...Я тайну ў глыбіні душы хаваю"), даследваў гэтую вершаваную форму як літаратуразнавец (гісторыка-тэарэтычны [[слоўнік/нарыс|нарыс]] "Санет").\\ Да санета даволі часта звярталіся і звяртаюцца розныя беларускія паэты. Вядомы санеты Якуба Коласа (санетны [[слоўнік/трыпціх|трыпціх]] "Наперад!"), Змітрака Бядулі ("...Тут неба - даль бязбрэжная як,мора"), П. Труса ("Над кубкам возера"), [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзіміра Жылкі]] ([[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч|"Меч"]], [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне|"Каханне"]], [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство|"Хараство"]]), [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]] ("[[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-прамерыць-гоні-шмат-ра|Прамерыць гоні шмат разоў араты]]", "[[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ля-мядзеля-ёсць-возера|Ля Мядзеля ёсць возера адно]]"). Санеты ёсць у К. Кірэенкі, [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]], [[постаці/сяргей-грахоўскі|Сяргея Грахоўскага]], Э. Валасевіча, Хв. Жычкі, М. Федзюковіча, С. Мінскевіча (цыкл "Менскія санеты") і інш. Некалькі дзесяткаў санетаў, у тым ліку сатырычных, стварыў [[постаці/алесь-звонак|Алесь Звонак]].\\ Значным здабыткам беларускага санетапісання з'явіліся "Санеты" Шэкспіра, выдадзеныя ў 1964 г. у перакладах У. Дубоўкі.\\ Беларускія паэты вызначыліся ў архітэктанічнай арганізацыі буйных санетных структур, ад санетных [[слоўнік/дыпціх|дыпціхаў]] ("Белыя санеты" Хв. Жычкі), трыпціхаў ("[[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гуманізм|Гуманізм]]" [[постаці/алесь-салавей|Алеся Салаўя]], [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма|"Радзіма" Алеся Звонака]]), [[слоўнік/тэтрапціх|тэтрапціхаў]] ("Год" [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]]) і да больш значных. Так, у А. Звонака сустракаюцца цыклы з 5 ("Сумленне веку", "Дзіва") і нават з 6 санетаў ("Святлісты дзень красавіка"). А ў беларускіх паэтаў замежжа М. Каваля ёсць так званая карона санетаў "Мярэжа" з 7 твораў, у А. Салаўя - цыклы з 23 ("Несмяротнасць") і нават з 25 санетаў ("На хуткіх крылах вольнага Пегаса").\\ Адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур - [[слоўнік/вянок-санетаў|вянок санетаў]]. У ім паўтарэннем асобных радкоў усе 14 санетаў звязаны паміж сабою, я таксама з [[слоўнік/магістрал|магістралам]] - пятнаццатым, заключным санетам, што складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. І ўжо самая складаная, вышуканая архітэктанічная санетная структура - **вянок вянкоў санетаў**. Ён складаецца з 15 вянкоў санетаў; апошні, пятнаццаты, уключае ў сябе магістралы ўсіх папярэдніх. Першы беларускі вянок вянкоў санетаў "Апакаліпсіс душы" надрукаваў у 1992 г. З. Марозаў. У 1999 г. да яго далучыўся М. Віняцкі ("Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі..."), з 2000 г. - С. Шах ("Адухаўленне", "Прысвячэнне", "Прызначэнне", "Спасціжэнне", "Увасабленне"). Наогул, у сусветнай літаратуры налічваецца сёння ўсяго некалькі твораў такой будовы. Санеты беларускіх паэтаў: [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх|Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...]] [[творы/якуб-колас/якуб-колас-зорка|Якуб Колас - Зорка]] [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё|Алесь Гарун - Жыццё]] [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-сёмуха|Уладзімір Жылка - Сёмуха]] [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-восень|Уладзімір Жылка - Восень]] [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-санет-у-сонцы-дзён-у-зорн|Змітрок Бядуля - У сонцы дзён, у зорнасці начэй...]] [[творы/максім-танк/максім-танк-санет-заснула-казка-на-акне-|Максім Танк - Заснула казка на акне маім астрожным...]] [[творы/максім-танк/максім-танк-антысанет|Максім Танк - Антысанет]] [[творы/янка-журба/янка-журба-санет-я-помню-сад-у-срэбраным|Янка Журба - Я помню сад у срэбраным уборы...]] [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце|Янка Золак - Прыйсце]] [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вясна|Язэп Пушча - Вясна]] [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады|Язэп Пушча - Яшчэ ў юнацкія гады]] [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-санет|Алесь Салавей - Санет]] [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гайна|Алесь Салавей - Гайна]] [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-тварцам-агню|Леанід Галубовіч - Тварцам агню]] [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-асвенцім|Ніл Гілевіч - Асвенцім]] [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-ёсць-нешта-польска|Леанід Дранько-Майсюк - Ёсць нешта польскае ў табе – таемнасць тая...]] [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-хараство|Алесь Звонак - Хараство]] [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз|Алесь Звонак - Гарбуз]] [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мудрасць|Алесь Звонак - Мудрасць]] [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-час|Алесь Звонак - Час]] [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі|Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі]] [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-роднай-мове|Еўдакія Лось - Роднай мове]] [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-санет|Еўдакія Лось - Санет]] [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-санет-кахання|Янка Сіпакоў - Санет кахання]] [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-чаму-так-згадваем-былое|Міхась Стральцоў - Чаму так згадваем былое...]] l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]]